Зялёнай вуліцу называлі, як мяркуюць краязнаўцы, бо яна была шчыльна засаджана дрэвамі.
У 1908 годзе тут на кватэры жыў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі. Ён рыхтаваўся з рэпетытарамі да паступлення ў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча.
У 1957 годзе вуліцу перайменавалі ў 40 год Кастрычніка.
У 1993 годзе да 100-годдзя Гарэцкага вуліцы вырашылі надаць ягонае імя.