пят, 13.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Сацыялістычная – Салдацкая Слабодка

02.11.2018 – 16:57 | 253

Насупраць Горацкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (раней гэтую арганізацыю называлі санстанцыя), побач са скверам, дзе стаіць помнік прадатрадаўцам і генералу Кідалінскаму, знаходзіцца вуліца Сацыялістычная.

Раней гэты раён, як бачна з дарэвалюцыйнай карты Горак, называўся "Салдацкая слабада". Да 1917 года ў цяперашнім будынку санстанцыі знаходзілася Горацкая павятовая турма, і салдаты, якія пільнавалі зняволеных, сяліліся побач. Так і ўтварылася Салдацкая слабада. Пасля кастрычніка 1917 года ў будынку размяшчалася раённая бальніца. Пазней яна пераехала ў тое месца, дзе знаходзіцца зараз. А тапонім "Салдацкая слабада" застаўся толькі ў гісторыі.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email

Тэгі