Гэта вуліца ўвайшла ў гісторыю Горак пад назваю Прафесарская. І гэта зразумела для горада выкладчыкаў і студэнтаў, дзе вышэйшая навучальная ўстанова з'яўляецца сэрцам места. Але ў савецкі час вуліцу перайменавалі ў гонар расійскага пісьменніка Максіма Горкага, які не мае ніякага дачынення ні да Горак, ні да нашай акадэміі.