пан, 30.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Савецкая – Мсціслаўская, або Мсціслаўка

02.11.2018 – 13:49 | 329

Мсціслаўскай, або Мсціслаўкай, называюць гэту вуліцу жыхары Горак да цяперашняга часу, але яе цяперашняя афіцыйная назва – Савецкая.

Вядзе яна на Мсціслаў. Да 1917 года яна складалася з дзвюх частак. Ад вуліцы Смаленскай (цяпер Бруцэра-Ярафееўскай) да моста праз Капылку – Дваранская. Праўда, як адзначаў пісьменнік Леў Разгон, дваран там амаль не было, а жылі багатыя габрэі, якія займаліся гандлем.

вуліца Савецкая ў горадзе Горкі

Зараз на вуліцы захаваліся два дамы той пары. Гэта будынак былой пажарнай часткі (цяпер жылы дом) і дом сям'і адваката Рыгора Вінакурава.

У той час на гэтай вуліцы знаходзіўся кінематограф "Иллюзион". У гэтым доме жыла апошняя жонка рэвалюцыянера Мікалая Бухарына Ганна Ларына.

Гэтая вуліца мела некалькі назваў. Так, пасля трагічнай гібелі Пятра Машэрава ў 1980 годзе яе перайменавалі з Мсціслаўскай у вуліцу Машэрава, а затым у вуліцу Савецкую. Аднак, тую частку вуліцы, якая пачынаецца пасля моста, жыхары горада Горкі да сёння працягваюць упарта называць Мсціслаўка.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email

Тэгі