Вуліца так называлася, бо там жыло некалькі сем'яў сталяроў.
Тут да 1917 году знаходзілася аптэка і майстэрня Казіміра Падзерскага (у гэтым будынку цяпер раённы музей).
Як сведчыць наш зямляк, ураджэнец Горак, прафесар Л.С.Абэцэдарскі, у 1900 годзе ў майстэрні пры аптэцы быў вынайдзены крэм "Казімі-метамарфоза". Ён дазваляў выводзіць рабацінне. Уладальнік аптэкі за гэты крэм атрымаў залаты медаль на сусветнай выстаўцы ў Парыжы.