Гістарычная назва гэтай вуліцы – Смаленская, бо вяла праз Раманава (цяпер Леніна) на Смаленск.
Аднак пасля 1917 года яе перайменавалі ў Бруцара-Ерафееўскую ў гонар Пятра Бруцара і Фамы Ерафеева. У 1905 годзе яны ўдзельнічалі ў Горках ў мірнай дэманстрацыі супраць расійскага царызму. Абодва былі забітыя падчас той акцыі.