нядзеля, 24.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Што вядома пра горацкую паэтку Валянціну Мажугіну, якая сёлета адзначыла 70-гадовы юбілей

16.06.2020 – 12:28 | 630

"Мне бы душу, как книгу, открыть…" напісала ў адным са сваіх вершаў наша зямлячка паэтка Валянціна Паўлаўна Мажугіна – Селівестрава, якой споўнілася сёлета 70 гадоў.

Спявала для механізатараў і даярак

Яна нарадзілася 28 мая 1950 года ў Шышава Горацкага раёна. Менавіта роднаму кутку, які стаў калыскай маленства, яна прысвяціла адзін з вершаў "В деревеньке Шишево":

Здесь знакомо сердцу все и дорого

В соловьиной роще за жнивьем.

В деревеньке Шишево, за городом,

Мы с весны до зимушки живем.

Вспоминаю дали лебединые,

Детство, промелькнувшее, как сон,

И сады с улыбкою малиновой,

И черемух дружеский поклон.

По утрам брожу тропинкой узкою,

Оставляя за собою след,

Не забыв деревню белорусскую

И ушедшей юности рассвет.

Вучаніцай удзельнічала ў саўгаснай агітацыйнай брыгадзе, куды яе ўключыў Рыгор Ягоравіч Макееў: спявала на палявых станах для механізатараў, на фермах – для даярак. Менавіта з часоў далёкага дзяцінства песня стала спадарожніцай у жыцці.

Пасля школы вучылася на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала піянерважатай, настаўніцай беларускай і рускай мовы і літаратуры, метадыстам-экскурсаводам у Горацкім бюро экскурсій і падарожжаў.

Зараз актыўны сябра літаратурнага аб'яднання "Роднае слова", што працуе пры Горацкім гісторыка-этнаграфічным музеі, салістка народнага хору ветэранаў "Спадчына".

Шукаць сябе ў вершах падказала Ніна Кавалёва

У 1970 годзе на старонках газеты "Ленінскі шлях" з'явіліся першыя вершы Валянціны Мажугінай.

Пазней друкавалася ў калектыўных зборніках "Блики памяти" і "Радуга над храмом", "Горацкія крыніцы", "Над родным краем жураўлі", "Эхо нашей Победы", "Пролог". А таксама ў газетах: "Чырвоная зорка", "Зямля і людзі", "Вместе" і інш.

Лаўрэат Міжнароднага фестывалю творчасці інвалідаў "Витебск-2013", рэспубліканскіх і абласных літаратурных конкурсаў.

Нямала на станаўленне Валянціны Паўлаўны паўплывала сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомая горацкая паэтка Ніна Кавалёва. Менавіта яна падказала шукаць сябе ў вершах і радаваць імі ўдзячных землякоў.

У 2007 годзе выйшла першая кніга Валянціны Мажугінай "У салаўіных далях". Сябра Саюза журналістаў Беларусі Пётр Дзетліковіч адзначыў: "гэта сумленная споведзь душы, якую яна нясе сваім чытачам праз сваё светаўспрыманне і пачуцці. І імкнецца рабіць гэта шчыра, з адказнасцю да роднага слова і паважліва да свайго дасведчанага суразмоўцы" (Первое сопрано // Ленінскі шлях, 2005. 28 мая).

Мне бы душу, как книгу, открыть,

Пред людьми объясниться и Богом.

Научи меня, Господи, жить,

Чтоб потом не пропасть ненароком.

Біблейскія матывы і разважанні пра веру

У 2012 годзе выйшла другая кніга "Душа моя". На дзвюх мовах – рускай і беларускай. Складаецца з трох частак: "Прасторы жыцця", "Живой источник" і "Мне не забыть".

У першай частцы паэтка ў вершах "Роднаму краю", "Роднай Беларусі", "За Беларусь" прызнаецца ў любові да родных мясцін:

Як люблю я мой край дарагі.

За яго салаўіныя трэлі,

Сінявокія высі святла,

За азёры, рачулкі, капелі,

За дыханне зямнога святла.

Валянціна Мажугіна – паэт-лірык. Яе герою хочацца менавіта трэллю салаўя спяваць свае песні, якія б краналі душу і сэрца.

Вершы ваенна-патрыятычнай тэматыкі змешчаны ў зборніку асобным цыклам. Яны пра родную маці, Радзіму, Вялікую Айчынную вайну.

В воспоминаньях грозный бой без передышки,

Свистели пули, но рвались вперед мальчишки.

И безустанно брала смерть кого-то

На переправах и в лесах, и на высотах.

Тэме каштоўнасці чалавечага жыцця і прысутнасці ў ёй Бога прысвечаны цэлы раздзел кнігі, які названы "Живой источник". У адным з вершаў паэтка піша:

Тебе, Создатель, славу возношу,

Безгласно возношу всегда хваленье

За то, что, исцеленная, дышу,

Надеясь на спасение от тления.

У вершах гэтага раздзела сустракаюцца біблейскія вобразы і матывы, разважанні пра веру і чалавечае жыццё. Гэта вершы "Душа", "Пролей свет в душу, Покровитель", " Путь к Богу" і іншыя.

Плённым для паэткі быў 2015 год, калі выйшлі адразу дзве кнігі вершаў: "Жыццёвы карабель" і "Откровение".

Будзем чакаць ад Валянціны Мажугінай новых добрых вершаў і кніг.

Уладзімір Ліўшыц

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email