Творчыя асобы Магілёўскай вобласці паспяхова паўдзельнічалі ў абласным конкурсе майстроў народных мастацкіх рамёстваў па саломапляценні "Папараць-кветка - 2024". Былі сярод іх жанчыны з Горацкага раёна.
Конкурс праходзіў 11 і 12 ліпеня ў рамках фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
У намінацыі "Мастацка-ўтылітарны выраб у тэхніцы плоскага, аб'ёмнага або камбінаванага пляцення (скрыначкі, вазы, цукерачкі, кошыкі, міскі)" Дыплом I ступені атрымала майстар Вольга Макеева з Горацкага раёна.
У гэтай жа намінацыі Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджана Таццяна Севярцава, таксама наша зямлячка.
Дыпломы III ступені таксама былі ўручаны:
- у намінацыі "Саламяная скульптурная пластыка (лялька, сувенір, цацка, падвешванне, кветкі") – Наталлі Аўласевіч з Горацкага раёна,
- у намінацыі "Галоўны ўбор" – Але Смаляковай з Магілёва.