Майстар з Горацкага раёна стаў лаўрэатам ІІІ ступені конкурсу ганчароў "Гліна спявае", інфармуе mogomc.by.
З 25 па 28 верасня ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна праходзіў конкурс ганчароў "Гліна спявае" ў рамках Міжнароднага пленэру народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Чатыры дні майстры ганчарства стваралі свае аўтарскія творы ў сямі намінацыях.
Магілёўскую вобласць прадстаўляў майстар-кераміст з Горацкага раёна Арцём Аляксандравіч Мачульскі. Ён стаў лаўрэатам ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшы ганчарны посуд".