нядзеля, 24.11.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Памерла горацкая паэтка Ніна Кавалёва. Болей за 40 гадоў яна была прыкута да ложка, але працягвала пісаць

17.03.2020 – 11:14 | 1372

У панядзелак 16 сакавіка памерла паэтка Ніна Кавалёва. 28 ліпеня ёй споўніўся б 71 год. Болей за 40 гадоў яна была прыкута да ложка, але хвароба не адняла любові да жыцця і людзей, а таксама жадання пісаць вершы.

Ніна Кавалёва нарадзілася ў вёсцы Еськаўка Дрыбінскага раёна, стала жыхаркай Горак у 1986 годзе. Вершы пачала складаць у 28 гадоў. З таго часу выдала 24 зборнікі, на адзін з іх грошы сабралі праз краўдфандынг у інтэрнэце – упершыню ў гісторыі Горак.

Ніна Дзмітрыеўна была сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага літаратурнага аб'яднання "Роднае слова", клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны". У 2018 годзе была прызнана "Чалавекам года Горацкага раёна" ў намінацыі "Грамадска-палітычная дзейнасць", у 2019-ым стала лаўрэаткай рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года" ў намінацыі "Актыўная жыццёвая пазіцыя".

Больш за 40 яе вершаў пакладзены на музыку прафесійнымі і самадзейнымі кампазітарамі, а таксама і самой аўтаркай.

"Калі вершы для мяне – гэта зямля, то песня – гэта неба, а каму не хочацца ўзляцець над зямлёй", – казала Ніна Дзмітрыеўна.

Была ў Ніны Кавалёвай мара, звязаная з Горкамі: каб тут высадзілі чаромхавую алею. Уяўляла, які водар будзе стаяць падчас цвіцення! Разам з гэтым водарам у горадзе з'явілася б яшчэ адна частачка душы паэткі – напамін пра чаромхавы Цёмны Лес яе юнацтва.

У нашай памяці Ніна Дзмітрыеўна назаўжды застанецца гераічнай жанчынай і сапраўдным творцам.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email