У Магілёўскім абласным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы прайшло некалькі абласных конкурсаў: "Дажыначны сноп", "Знак якасці" і "Княгіня Нівы". Сярод пераможцаў – майстры з Горацкага раёна.
Удзел у конкурсах прымалі індывідуальныя аўтары і творчыя калектывы. Выніковыя работы можна было ўбачыць на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2024" у Клімавічах.
Пераможцы былі ўзнагароджаны Дыпломамі I, II, III ступені.
Дыпломам I ступені ўзнагароджаны
У конкурсе "Знак якасці":
- за работу "Гонар і слава роднага краю" – клуб аматараў народнай творчасці "Млын жыцця" раённага цэнтра культуры Бабруйскага раёна, кіраўнік – Луашвілі Гульнара Цемуразаўна;
- за работу "Знак якасці" – Каржуева Аляксанда Аляксандраўна, бібліятэкар з Горацкага раёна;
- за работу "Дасягненні роднага кутка" – калектыў раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна прыкладного мастацтва горада Асіповічы.
У конкурсе “Княгіня нівы”:
- за работу “Княгіня нівы” – калектыў раённага Дома рамёстваў з Горак;
- за работу “Залатая восень” – калектыў майстроў раённага Дома рамёстваў Краснапольскага раёна;
- за работу “Магілёўская Княгіня” – касцюм: Цімашэнка Святлана Рыгораўна, кіраўнік народнай студыі ДПМ “Чараўніцы” Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і вольнага часу, за галаўны ўбор: Смалякова Ала Аляксандраўна, старшыня ГА магілёўскіх рамеснікаў "Шчырая майстэрня".
У конкурсе "Дажыначны сноп":
- за работу “Восеньскае натхненне” – Лапаціна Наталля Леанідаўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага Дом рамёстваў Клічава;
- за работу “Золотой венец жатвы” – Ляшко Наталля Васільеўна, майстар народных мастацкіх рамёстваў раённага Дома рамёстваў Чэрыкаўскага раёна;
- за работу “Хлеб усяму галава” – Ціханава Галіна Іванаўна, загадчык і Лайкова Вольга Уладзіміраўна, метадыст-майстар Дома рамёстваў аграгарадка Гарадзец Шклоўскага раёна.