3 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Анатоля, Аркадзя, Васіля, Уладзіміра, Дзяніса, Змітра, Захара, Івана, Ларыёна, Канстанціна, Марфы, Мікалая, Паўла, Пелагеі, Сяргея, Хведара, Юліяна, Якуба.
Нашы продкі менавіта сёння чакалі моцных халадоў і маразоў, а таксама прагназавалі надвор'е на будучыню. Казалі так: "На Ларыёна снег выпаў на мёрзлую зямлю – уродзіцца хлеб на наступны год".