аўт, 3.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Сёлета кастрычнік – месяц рэлігійнага турызму ў Беларусі. Дзе варта пабываць?

03.10.2024 – 17:33 | 123

У 2024 годзе ў Беларусі кожны месяц прысвечаны аднаму з 13 відаў турызму. У кастрычніку праводзіцца месяц рэлігійнага турызму.

У нашай краіне – каля 1 400 рэлігійных аб'ектаў, уключаных у турыстычныя маршруты. З іх 400 – у Брэсцкай вобласці, 50 – у Гомельскай, 460 – у Гродзенскай, 123 – у Мінскай, 69 – у Магілёўскай і 20 – у Мінску.

Падчас месяца рэлігійнага турызму варта наведаць унікальныя святыя мясціны Беларусі:

  • Спаса-Праабражэнскую царкву і Сафійскі сабор у Полацку.
  • Барыса-Глебскую (Каложскую) царкву ў Гродне.
  • Свята-Мікольскі жаночы манастыр у Магілёве.
  • Касцёл святога Яна Хрысціцеля ў вёсцы Камаі Пастаўскага раёна.
  • Царкву-крэпасць Свята Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна.
  • Царкву Святога Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна.
  • Драўляныя цэрквы Палесся.

Усе гэтыя аб'екты ўнесены ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дарэчы, ад 20 верасня да 17 лістапада праходзіць Міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі".

Рэлігійны турызм – турыстычнае падарожжа ў рэлігійных мэтах, а таксама дзейнасць у арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email