сер, 25.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

2 жніўня ў Беларусі адзначаюць Ільін дзень. Няўжо сёлета больш нельга купацца?

02.08.2024 – 14:22 | 777

Прарок Ілля лічыцца адным з найбольш шанаваных святых у праваслаўі. Прынята лічыць, што на Іллю і пасля ўжо нельга купацца ў рэках і вадаёмах. Адкуль пайшло гэтае павер'е, піша 1prof.by.

Праваслаўныя ўшаноўваюць прарока Іллю 2 жніўня, а каталікі – 16 лютага.

У Старым Запавеце Ілля – нашчадак першасвятара Аарона. Ён нарадзіўся ў IX ст. да н.э. у ізраільскім горадзе Фесва, па назве якога прарока празвалі Фесвіцянінам. Святы Ілля з ранняга дзяцінства прысвяціў сябе Адзінаму Богу, трымаў пост з малітвай і больш за 25 гадоў змагаўся супраць паганства.

Да прарока Іллі ў яго свята звяртаюцца з просьбамі аб шчодрым ураджаі, пасланні дажджу ў засушлівы год або спыненні леяў (ліўняў). Таксама лічыцца, што ён дапамагае пазбаўляцца ад хвароб, вызваляць душу ад злосці і ўмацоўвае ў веры.

Старажытныя славяне верылі, што 2 жніўня актывізуецца рознага роду цёмная сіла: нячысцікі, чэрці, кікімары, лесуны, пярэваратні, у тым ліку іх падводныя віды – русалкі і вадзянікі.

Адсюль бярэ вытокі забарона на паход да ракі і водныя працэдуры ў свята.

Зрэшты, і пасля гэтай даты купанне таксама было забаронена. Таму што дзень станавіўся прыкметна карацейшы, а вада ў адкрытых вадаёмах – халаднейшай і пачынала цвісці.

Нашы продкі лічылі, што Дзень памяці прарока Іллі завяршае лета.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email