На археалагічным комплексе на рацэ Менка – новая знаходка. На гэты раз – гузік з пазалотай і выявай ліку Ісуса Хрыста. Гэтаму артэфакту можа быць тысяча гадоў.
Раскопкі, пра якія ідзе гаворка, вядуцца ў вёсцы Гарадзішча Мінскага раёна. Іх арганізаваў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Пачаліся яны яшчэ летась.
Чарговая знаходка, пра якую паведамляецца, – пазалочаны гузік XI стагоддзя. На ім можна разгледзець лік Ісуса Хрыста.