2 лістапада па народным календары імяніны ў Аляксандра, Арцёма, Герасіма, Германа, Івана, Ірыны, Лявона, Міхала, Мікалая, Паўла, Пятра, Хведара. Дзяды – традыцыйны дзень ушанавання душ продкаў. Звычайна людзі наведвалі могілкі, даглядалі пахаванні, пакідалі на іх пачастунак. Вяртаючыся дадому, заклікалі "дзядоў" сесці за памінальны стол. Абавязкова ставілі так званую Дзедаўскую чарку і Дзедаўскую міску, куды кожны з прысутных адліваў напоі і адкладаў ежу.
У старыя часы былі такія прыкметы: калі на дрэвах іней, то ўраджай налета будзе кепскі; калі ваўкі выюць працягла, то хутка пахаладнее.