1 лістапада па народным календары імяніны ў Змітра, Івана, Лявона, Міхала, Мікалая, Паўла, Пятра, Сяргея, Фелікса. Раней у гэты дзень нашы продкі паміналі нябожчыкаў. Варылі кашу, ставілі на стол стакан вады, клалі хлеб, а таксама столькі лыжак, колькі "ў хаце дзядоў" (памерлых продкаў).
Былі такія прыкметы: калі раптам выпадзе снег у гэты дзень, то вясна будзе позняй і халоднай; калі ж сёння здарыцца адліга, то вясна будзе вельмі лагоднай.