4 верасня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Алексея, Арыядны, Апанаса, Васіля, Гаўрылы, Івана, Іларыёна, Ісака, Макара, Міхаіла, Хведара, Фелікса. У старыя часы гэты дзень называлі Агафон Гуменнік. Лічылі, што "на Агафона лясун з лесу ў поле выходзіць, бегае па сёлах і вёсках, раскідвае снапы па гумнах". Таму ў ноч на 4 верасня сяляне ў кажухах навыварат вартавалі гумны з чапёламі ў руках, бо калі "ёсць у гумне – будзе і ў торбе".
Была такая прыкмета: калі на Агафона ясны дзень, то сонечнае надвор'е пратрымаецца яшчэ чатыры тыдні.