2 верасня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Віктара, Уладзіміра, Івана, Льва, Максіма, Мікалая, Самуіла, Сцяпана, Цімафея, Хведара. У старыя часы ў гэты дзень ушаноўвалі мужчын. Важна было накрыць багаты стол, прыгатаваць шмат смачных страў, каб гаспадар дома быў заўсёды задаволеным і сытым – тады і працаваць будзе добра ды спрытна.
Па народных прыкметах, калі журавы ляцяць высока і не спяшаюцца, то восень будзе цёплай.