31 жніўня па народным календары імяніны ў Георгія, Рыгора, Дзяніс, Яўген, Емяльян, Іван, Іларыён, Леў, Лука, Макар, Міхаіл, Ульяна. Гэты дзень у народзе называлі "конскім святам". На конях не працавалі, а выводзілі на луг, чысцілі, купалі ў рацэ, з далоні кармілі аўсом. Жанчыны пяклі спецыяльныя ляпёшкі – "капыты". У асобных вёсках 31 жніўня лічылася святам пастухоў. У некаторых мясцінах разам з забаронай працы на конях, жанчынам нельга было ткаць.
Былі такія прыкметы: калі дзень спякотны і воблачны, то будзе дождж; калі птушкі прыціхлі і не спяваюць, то хутка будзе непагадзь; чырвоны захад сонца абяцае моцныя вятры.