29 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Ганны, Герасіма, Сцяпана, Якава. Гэты дзень у старыя часы называлі Хлебны, Арэхавы, або Трэці Спас. Гэта быў "хлебны" дзень, бо пяклі першы каравай з новай мукі. У некаторых мясцінах актыўна збіралі арэхі, бо лічылася, што яны ўжо паспелі. Таксама людзі ўжо паступова рыхтаваліся да зімы, рабілі запасы.
Былі такія прыкметы: калі да гэтага дня жураўлі ўжо адляцелі ў вырай, то ўжо на Пакровы (14 кастрычніка) будзе мароз; добры ўраджай арэхаў, значыцца, будзе добры ўраджай зерня налета (у наступным годзе); ноччу не бачна зор – надвор'е будзе сухім і без аблокаў.