28 жніўня па народным календары імяніны ў Сямёна, Хведара, Марыі. Гэты дзень раней называлі Прачыстая, Гаспажа, Спажа, Зельна. Казалі так: "Да Прачыстай поле мусіць быць чыстым". Свята завяршэння ўборкі ўраджаю – Дажынкі.
Было шмат абрадаў і павер'яў на гэты дзень. Паўсюдна было ў звычаі пакідаць на паласе жменю нязжатых каласоў, якія завязвалі вузлом – "заломлівалі бараду", гэты апошні снапок асвячалі і з яго потым пачыналі засеўкі.