24 жніўня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Васіля, Макара, Максіма, Марыі, Марка, Марціна, Хведара. У народзе казалі: "Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей". Здаўна лічылася, што ў гэты дзень не варта ўжываць алкаголь, бо да п'янага можа прыйсці прывід і моцна напужаць.
Былі такія прыкметы: калі дзень бязветраны, то хутка будзе спёка; калі на небе няма аблокаў, то бабіна лета будзе доўгім; калі дым ад вогнішча сцеліцца над зямлёй, то будзе дождж.