21 жніўня па народным календары імяніны ў Германа, Рыгора, Емельяна, Восіпа, Лявона, Мірона, Майсея, Міколы, Хведара. Нашы продкі гэты дзень называлі Мірон Ветрагон, бо заўважылі, што 21 жніўня бываюць моцныя вятры: "Вятры-ветрагоны пыл пагналі па белым свеце, заплакалі па леце".
Былі такія прыкметы: які Мірон Ветрагон, такі і студзень; калі дзень дажджлівы, то і восень такой будзе; шмат ягад у лесе – зіма будзе халоднай.