13 ліпеня па народным календары імяніны ў Андрэя, Барталамея, Варфаламея, Рыгора, Дзіны, Івана, Мацея, Міхала, Пятра, Сцяпана, Цімоха, Фадзея, Піліпа, Хамы, Якуба, Якава. Гэты дзень лічыўся верхавінай лета, з якой звязвалі шмат працы. У народзе так і казалі: "Баба б скакала, ды верхавіна лета надышла!" У гэты дзень у ранейшыя часы нашы продкі пачыналі араць ці баранаваць поле пад папар.
У некаторых мясцінах былі такія прыкметы: калі раніцай росна, то хутка будуць дажджы; калі жабы грэюцца на сонцы, то набліжаецца моцная спёка; калі зязюля кувае, то лета будзе зацяжным і гарачым, а восень позняй.