суб, 19.10.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

Народны каляндар і прыкметы на 12 ліпеня

12.07.2022 – 09:55 | 996

12 ліпеня па народным календары імяніны ў Рыгора, Паўла і Пятра. У гэты дзень нашы продкі адзначалі на беразе возера ці ракі свята Пятра і Паўла. Вадзілі карагоды, спявалі песні-пятроўкі. Дзяўчаты ў гэты дзень хадзілі ў лес варажыць на вянках, гушкаліся з хлопцамі на арэлях, таму ў пятроўскіх песнях шмат шлюбных матываў. "Прыйшоў Пятрок – апаў лісток, прыйдзе Ілля – наробіць гнілля".

Хлебный каравай.

Былі такія прыкметы: калі ў гэты дзень ідзе дождж, то ўвесь сенакос будзе мокрым; калі ж за дажджом хутка стане сонечна, то будзе вельмі добры ўраджай.

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email