10 ліпеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Уладзіміра, Рыгора, Ягора, Івана, Пятра, Юрыя. У старыя часы гэты дзень называлі Самсон-сенагной. Самсона празвалі "сенагноем", бо "Самсон сена загнойвае". Гэта значыла, што сена, якое скошана і нарыхтавана ў гэты дзень, прападзе.
У нашых продкаў на 10 ліпеня былі такія прыкметы: калі на Самсона дождж, то да бабінага лета будзе мокра; лес без ветру шуміць – да дажджу.