9 ліпеня па народным календары імяніны ў Юр'я, Рыгора, Давіда, Дзяніса, Яна, Івана, Паўла, Ціхана. У старыя часы людзі казалі, што да 9 ліпеня паспяваюць суніцы, таму моладзь адпраўлялася па гэтыя ягады ў лес. Было такое павер'е: хто жадае пазычыць грошы ў гэты дзень, той павінен пакласці траву суніцы ў кішэню і тады ўжо ісці па пазыку – адмовы не будзе.
Былі такія прыкметы: калі ідзе дождж, то лета да канца будзе дажджлівым; сонечны дзень прарочыць добрае надвор'е да самай восені.