5 ліпеня па народным календары імяніны ў Васіля, Гаўрылы, Генадзя, Рыгора, Зінаіды, Ульяны, Хведара. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень "прыгажосць зямная і нябесная сходзяцца". Раней у гэты дзень было прынята чысціць калодзежы, а таксама хадзіць у лес і вязаць венікі для лазні.
У нашых продкаў на гэты дзень былі такія прыкметы: калі дождж памочыць, будзеш з хлебам; увечары гуляе месяц – да добрага ўраджаю.