4 ліпеня па народным календары імяніны ў Аляксея, Анастасіі, Антонія, Васілісы, Георгія, Івана, Ёны, Максіма, Мікіты, Мікалая, Паўла, Цераха, Хведара, Юльяна, Юлія. У даўнія часы ў гэты дзень у нашых продкаў было прынята займацца зборам кветак ліпы, з якіх рыхтавалі розныя адвары і зёлкі. Ліпавым адварам гаспадыні нават паілі жывёлу і хатнюю птушку – каб здаровай была і добра пладзілася.
Лічылася, што ў ноч на 4 ліпеня сняцца прарочыя сны. Былі такія прыкметы: ранішняя раса доўга не прасыхае – будзе навальніца; гром грыміць – непагода будзе працяглай; калі пройдзе дождж і пасля яго пачне свяціць яркае сонца, то да вечара ізноў будзе дождж.