3 ліпеня па народным календары імяніны ў Андрэя, Апанаса, Глеба, Змітра, Яна, Іны, Навума, Мікалая, Рымы. У старыя часы гэты дзень лічылі святам паляўнічых-перапёлачнікаў. З гэтага дня старыя людзі назіралі за зімовым хлебам: дзе над ім носіцца павуцінне, лётае машкара, там і будуць збірацца перапёлкі. Кожны паляўнічы імкнуўся злавіць белую птушку, што прарочыла далейшы поспех у лоўлі.
Былі ў гэты дзень такія прыкметы: калі пойдзе дождж, то будзе ісці сорак дзён; убачыць белую перапёлку – да вялікай удачы; калі атрымаецца яе паймаць – усё жыццё будзеш трымаць удачу за хвост.