2 ліпеня па народным календары імяніны ў Івана, Марыі, Фадзея. Старыя людзі гэты дзень называлі Зосіма, гэта быў дзень пчаляроў. Раней казалі так: "На Зосіму пчолы пачынаюць мёд заносіць, соты заліваць".
Нашы продкі прыкмецілі: калі пчолы моцна ляцяць да сваіх вуллёў, то хутка будзе дождж; калі пчолы сядзяць на сценках вулея – да моцнай спёкі.