1 ліпеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Васіля, Віктара, Лявона, Сяргея. У народзе гэты дзень называлі Фядулавым. Казалі: "Фядул на двор зазірнуў – пара сярпы тачыць, да жніва рыхтавацца загадзя". У гэты дзень плялі вянкі з галінак бярозы, ішлі на бераг ракі, бо верылі, што праз гэтыя вянкі можна ўбачыць родных, якія знаходзяцца зараз у іншых краях.
Былі такія прыкметы: каб стаць прыгожай і здаровай, дзяўчыне трэба было ўмыцца сенакоснай расой; калі з раніцы яркая зара, будзе вельмі добрае надвор'е.