28 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аўгусціна, Рыгора, Ахрэма (Яфрэма), Кіры, Лазара, Міхала, Сымона, Хведара. У гэты дзень нашы продкі казалі так: "Прарок Амос цягне ўгару авёс".
Таксама прыкмецілі, калі 28 чэрвеня дождж – дрэнна для жыта. Стараліся ў гэты дзень з рук у рукі нічога не перадаваць, на зямлю не кідаць, каб шчасце не знікла. Таксама людзі лічылі, што сёння нельга выпускаць у поле скаціну, каб не аб'елася сочнай зелянінай.