26 чэрвеня па народным календары імяніны ў Акуліны, Аляксандра, Аляксея, Андрэя, Ганны, Антаніны, Данілы, Змітра, Івана, Якуба. У старыя часы людзі называлі гэты дзень Акуліна-задзяры хвасты. З гэтага часу быдла ад сляпнёў ды аваднёў моцна пакутуе і часам бегае, высока задраўшы хвост, адмахваючыся ад надакучлівых машкары. Таму стараліся выганяць жывёл на папас як мага раней, а як толькі сонца пачынала прыграваць – вярталі ў хлявы.
Былі такія прыкметы: калі на Акуліну папіць малака, то можна нашкодзіць свайму здароўю; калі на Акуліну шмат машкары – добрае надвор'е будзе трымацца яшчэ доўга.