25 чэрвеня па народным календары імяніны ў Андрэя, Ганны, Івана, Марыі, Пятра, Сцяпана, Цімоха (Цімафея), Юльяны (Ульяны). З гэтым днём у народным календары звязвалі паспяванне на ўзвышшах суніц. Таксама было прынята сеяць да абеду якое-небудзь белае зерне, а па абедзе – чорнае. Верылі – гэта гарантавала ўдачу.
Былі такія прыкметы: калі стаіць спёка, будзе добры ўкос сена; калі ідзе дождж – касіць давядзецца ў мокрае надвор'е. Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень сонца паварочваецца на зіму, а лета – на спёку.