15 чэрвеня па народным календары імяніны ў Данілы, Змітра, Івана, Канстанціна, Марыі, Нічыпара, Ульяны. Нічыпар-дубадзёр, зялёныя святкі. З гэтага дня пачыналі дзерці новую кару – "дзерці лыка". Бяросту ў старыя часы выкарыстоўвалі для вырабу летняга абутку, каробак, кошыкаў і іншых гаспадарчых прылад. Дзяўчаты ў гэты дзень плялі з травы і кветак вянкі, прыкладалі да іх дубовыя галінкі, упрыгожвалі хаты бярозкамі і вадзілі карагоды.
На гэты дзень былі такія прыкметы: калі вераб'і б'юцца, то будзе добрае надвор'е; сплесці вянок сёння – да шчаслівага сямейнага жыцця; ад сёння можна акучваць бульбу.