14 чэрвеня па народным календары імяніны ў Васіля, Веры, Вікторыі, Гаўрылы, Давіда, Дзяніса, Івана, Паўла. У гэты час сяляне звычайна аглядалі свае пасевы, што і адбілася ў прыказцы: "Юстын цягне ўверх каноплі, Харытон – лён".
Былі такія прыкметы: пахмурная раніца ў гэты дзень – да ўраджаю ярыны; дождж – да добрага ўраджаю ільну.