10 чэрвеня па народным календары імяніны ў Васіля, Змітра, Алены, Захара, Ігната, Макара, Мікіты, Мікалая, Паўла, Пятра. У гэты дзень раней пад курэй падкладалі яйкі гусей. Цяжарныя жанчыны ў гэты дзень хадзілі ў поле, каб дзіця было моцным, як малады колас.
Былі такія прыкметы: ціхі дзень – да добрага ўраджаю; калі жанчына пачне нараджаць сёння на хлебнай ніве, то роды пройдуць лёгка, а дзіцё будзе здаровым.