9 чэрвеня па народным календары імяніны ў Анастасіі, Івона, Лявона, Ніла, Пятра, Хведара, Яна. Дзень Хвядоры. "Хвядора – на язык калючая". У гэты дзень сяляне забаранялі жанчынам і дзяўчатам балбатаць паміж сабой – гэта абяцала вялікую бяду. Таксама казалі, што 9 чэрвеня нельга сварыцца, бо "Хвядора стаіць за кутом ды хоча даведацца аб таемным".
Стараліся не месці ў хаце ў гэты дзень – верылі, што дамавік залазіць пад венік, і яго можна вымесці разам са смеццем, а значыць, сваё шчасце страціць.