8 чэрвеня па народным календары імяніны ў Аляксандра, Георгія, Давіда, Ягора, Алены, Івана, Карпа, Макара, Юрыя. У старыя часы гэты дзень называўся Алфей-глінік. У гэты дзень гаспадыні выветрывалі з посуду задуху. Для гэтага выносілі гладышы, кваснікі, гаршчкі з бабінага кута пад кусты квітнеючых галінак парэчкі, агрэсту альбо шыпшынніку.
Лічылася, калі сёння шмат камароў, то надвор'е будзе добрым.