7 чэрвеня па народным календары імяніны ў Вікторыі, Алены, Івана, Інакенція, Хведара, Ферапонта. Ферапонт-худыя росы, Іванаў дзень. Нашы продкі лічылі, што ў ноч на 7 чэрвеня зямля замірае і выпадае на лугі падзь – салодкая на смак, але мёртвая, ад якой кветкі губляюць свае фарбы. Быдла ў гэты дзень выганялі толькі ў сонечнае надвор'е. Босымі па траве таксама не хадзілі.
Былі такія прыкметы: калі шмат расы, то будзе добры ўраджай; калі на рабіне шмат цвету, то ўродзіць авёс; калі рабіна не цвіце яшчэ – восень будзе ранняй і доўгай.