6 лютага па народным календары імяніны ў Асіні, Дароты, Гарасіма, Дзяніса, Аксаны, Мікалая, Паўла, Цімоха. У нашых продкаў гэты дзень лічыўся пераломным для зімы, таму яго называлі "паўзімніца" і "паўхлебніца".
У нашых продкаў былі такія прыкметы: кепскае надвор'е сведчыла, што зіма будзе працяглай; калі на Аксінню дарогу перамяце, то і корм падмяце, гэта значыць, што зіма затрымаецца, а хатняя жывёла пад'есці ўсе нарыхтаваныя запасы; калі ў гэты дзень надвор'е добрае, то і вясна такой будзе.