21 снежня па народным календары імяніны ў Анфісы, Вікторыі, Кірыла, Сяргея. Раней гэты дзень называлі Анфіса-майстрыха, Анфіса-рукадзельніца. У даўнія часы ў гэты дзень дзяўчаты варажылі на жаніхоў (суджаных, нарачоных). Адбывалася гэта не ноччу, а пры дзённым святле падчас вышывання, прадзення ці ткання. У некаторых мясцінах стараліся гэта рабіць у поўнай адзіноце, каб ніхто не сурочыў (не сглазил). Прыгаворвалі так: "Іголка-сястрычка, пакажы мне суджанага тварык! Перад кім з'яўлюся не ў палатняным, а ў сасватаным?"
Былі такія прыкметы: калі цэлы дзень ідзе снег, то лета будзе дажджлівым; калі дзень марозны, але сонечны, то зімы будзе цёплай.