20 снежня па народным календары імяніны ў Антося, Васіля, Галакціёна, Ігната, Ільва, Міхала, Нічыпара, Паўла, Пятра, Рыгора, Сяргея, Яна. Лічылі, што гэты дзень падводзіць рысу пад усімі святамі гэтага года. У гэты дзень дзяўчаты садзіліся за шыццё, рыхтавалі рэчы на будучыню.
Была такая прыкмета: калі сёння ідзе мокры снег, то лета будзе прахалодным і дажджлівым; калі снег сухі, то летам можа быць засуха.