8 снежня па народным календары – Клім халодны. Нашы продкі заўважылі, што ў гэты дзень часта здараюцца моцныя маразы, таму такая назва.
У даўнейшыя часы жанчыны 8 снежня сядалі ля вакна прасці. У хаце было вельмі светла ад снегу за вакном, таму можна было займацца гэтай справай цэлы дзень.