29 лістапада па народным календары – Мацвееў дзень. Нашы продкі заўважылі, што ў гэты дзень надвор'е было нестабільным, здараліся раптоўныя адлігі. Менавіта таму казалі: "На Мацея дарога (зіма) пацее".
У беларусаў была такая прыкмета: калі 29 лістапада здарацца моцныя вятры – быць моцным вятрам да 19 снежня.