пят, 26.04.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У якіх раёнах Магілёўскай вобласці беларускую мову лічаць роднай?

22.09.2020 – 14:39 | 1071

Сталі вядомыя звесткі апошняга перапісу насельніцтва. З іх відаць, у якіх мясцінах беларускую мову лічаць роднай найбольшая колькасць людзей.

У Дрыбінскім раёне – амаль 70%, а ў Горацкім няма нават паловы

Беларускую мову называюць роднай болей за 60% жыхароў Глускага, Краснапольскага, Слаўгарадскага, Клічаўскага, Дрыбінскага і Бялыніцкага раёнаў. Болей за палову – у Чэрыкаўскім, Крычаўскім, Бабруйскім, Шклоўскім, Быхаўскім, Кіраўскім і Касцюковіцкім.

У буйных гарадах рэгіёну сітуацыя горш: толькі 40% магілёўцаў называюць беларускую мову роднай і толькі 42% у Бабруйску. У цэлым па Магілёўскай вобласці гэты паказчык – 46%.

У Горацкім раёне – 45%, у Мсціслаўскім – 47%.

А што па краіне?

54% жыхароў Беларусі называюць беларускую мову роднай. Найболей – у Брэсцкай (77%), Мінскай (60%), Гродзенскай (55%) абласцях і горадзе Мінску (60%). Найменей – на Віцебшчыне (45%).

Раёны, у якіх ад 80% і болей людзей лічаць беларускую мову роднай: Ганцавіцкі, Столінскі, Лунінецкі, Ляхавіцкі, Клецкі, Іўеўскі, Карэліцкі, Івацэвіцкі, Драгічынскі, Капыльскі і Іванаўскі.

Найменшы працэнт такіх жыхароў у Добрушскім раёне (23,4%), а таксама ў Браслаўскім (37,4%).

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email