пят, 27.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Магілёўскай вобласці з'явіўся яшчэ адзін турыстычны маршрут. Можна акунуцца ў эпоху сярэднявечча

28.11.2023 – 14:52 | 1996

У Магілёўскай вобласці ў лістападзе прэзентавалі новы турыстычны маршрут "У Быхаў да Сапегаў", ён пачаў працаваць на тэрыторыі Быхаўскага замка.

Новы турыстычны маршрут можа прэтэндаваць на званне "брэндавага" для гэтага раёна. Ён пераносіць удзельнікаў экскурсіі ў сярэднявечча, у замак Хадкевічаў і Сапегаў у Быхаве. Гэты замак – яркі помнік архітэктуры XVI-XVII стагоддзяў.

Тэатральная пастаноўка ў Быхаўскім замку.

У тыя часы Быхаў вылучаўся сярод іншых беларускіх гарадоў сваёй значнасцю ў ваенна-стратэгічным плане – месца служыла прыкладам горада-крэпасці. Замак быў узведзены, каб умацаваць горад, каб як мага даўжэй стрымліваць націск ворагаў. Ідэя ўзнавіць падзеі таго часу ўзнікла ў пачатку 2023 года.

Прэзентацыя новага турыстычнага маршруту ў Быхаве.

Для рэалізацыі маршруту закупілі касцюмы, якія адлюстроўваюць эпоху, калі Быхаўскі замак быў магутнай рэзідэнцыяй Сапегаў.

Маршрут разлічаны на групавое наведванне ад 15 чалавек.

Тэатралізаваны паказ да адкрыцця маршруту падрыхтавалі работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры.

Фота: mogomc.by

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email