чцв, 26.12.2024
horki.info в Viber horki.info в Instagram horki.info в Одноклассниках horki.info в ВК horki.info в Facebook horki.info в TikTok horki.info в YouTube Новости horki.info по почте

У Магілёўскім раёне адкрылі этнаграфічны комплекс "Мая Бацькаўшчына". Ад ідэі да ўвасаблення прайшло ўсяго 3 месяцы

12.12.2023 – 12:08 | 312

У аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна адкрылі архітэктурна-этнаграфічны комплекс "Мая бацькаўшчына". Там ладзяць экскурсіі для мясцовых школьнікаў і гатовы прымаць гасцей здалёк. Сюжэта пра гэта выйшаў на tvrmogilev.by.

Ідэя ўзнікла, калі сельсавет стаў шчыльна працаваць з безгаспадарнымі дамамі. У іх знаходзілі цікавыя рэчы сялянскага побыту, якім добрае месца было б у музеі. Так і атрымалася: пасляваенны зруб прывезлі з суседняй вёскі і зрабілі ў цэнтры аграгарадка сялянскую сядзібу, якую зараз з задавальненнем наведваюць школьнікі.

Па словах Таццяны Укружскай, старшыні Семукацкага сельсавета, атрымаўся сапраўдны этнаграфічны комплекс. Ад ідэі стварэння да яе ўвасаблення прайшло ўсяго 3 месяцы.

У этнакомплекс аформлены вясковы дом у стылі побыту 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Тут няма электрычнасці – асвятляюць пакоі газавыя лямпы. Ацяплення таксама няма, так што зімой экскурсіі вельмі бадзёраць.

Іх праводзяць старэйшыя школьнікі для малодшых на беларускай мове.

Дзецям паказваюць рэчы, якія былі ва ўжытку яшчэ параўнальна нядаўна, а зараз яны – толькі экспанаты музея. Напрыклад, рубель – аналаг нашага праса.

Гэты этнакомплекс – частка вялікага праекта Семукацкага сельсавета аб вяртанні да вытокаў. Аднаўленне гэтага дома не каштавала вялікіх грошай – мясцовыя жыхары сабралі сродкі толькі на цвікі і плёнку для даху. Але папрацаваць фізічна прыйшлося. Калі ўсё было гатова, прынеслі сюды старажытныя рэчы, якія захоўваліся ў сем'ях.

У этнакомплексе можна не толькі разгледзець прадметы старога побыту, але і патрымаць у руках. Напрыклад, паспрабаваць як у печцы пяклі хлеб. І адчуць, як далёка сёння пайшоў прагрэс.

У музеі заўсёды рады гасцям, прыходзьце!

Фота: tvrmogilev.by

Падзяліцца

Viber Аднакласнікі УКантакце Facebook Email